САКАВІЦКІЯ СУСТРЭЧЫ


Запрашаем на святкаванне багацця і разнастайнасці
грамадзянскай актыўнасці!

20–21 красавіка ў Мінску адбудзецца
II Форум актыўных людзей «Сакавіцкія Сустрэчы 2018»
Сакавiцкiя Сустрэчы 2018 — гэта свята грамадзянскага актывізму i найбуйнейшая пляцоўка для абмену досведам і наладжвання дыялогу паміж актыўнымі грамадзянамi. На Форуме сустрэнуцца прадстаўнікi некамерцыйных арганізацый і ініцыятываў, устаноў адукацыі, навукі і культуры, СМІ, бізнесу, органаў мясцовай улады і кіравання. Мы вітаем тое, што актывізм набывае розныя формы і праявы, і лічым, што сіла грамадзянскай супольнасці менавіта ў разнастайнасці суб’ектаў і падыходаў.

Задачы Форума: прадэманстраваць разнастайнасць грамадзянскай актыўнасці, абмяняцца досведам і лепшымі практыкамі па дасягненнi пазітыўных змен у грамадстве, пашырыць міжсектарны дыялог і супрацоўніцтва, абмеркаваць шляхі павышэння ўкладу грамадзянскай супольнасці ў развіццё краіны.

У праграме Форума вас чакаюць:

дыскусіі з экспертамі і эксперткамі па акуальных пытаннях грамадзянскай супольнасцi i развiцця грамадскай актыўнасцi;

лепшыя практыкі паспяховых грамадскiх ініцыятываў i досвед узаемадзеяння грамадзян з СМI, бiзнэсам i органамi ўлады;

бясплатныя трэнінгі і майстар-класы;

адукацыйныя гульні;

выстава тавараў i паслугаў некамерцыйных арганiзацый i сацыяльных прадпрыемстваў;

новыя знаёмствы і кантакты.

Удзельнікі мерапрыемства пазнаемяцца з аналітычнымі матэрыламі па развіцці грамадзянскай супольнасці і актывізму, індывідуальнымі гісторямі поспеху актывістаў, лепшымі практыкамі і інструментамі у сацыяльнай, экалагічнай і эканамічная сферах грамадзянскай актыўнасці, сацыяльнаму прадпрымальніцтву і сацыяльнай адказнасць бізнесу, гендэрнай роўнасці, ЛГБТК+ і антыдыскрымінацыі, пытанням супрацоўніцтва недзяржаўных арганізацый, СМІ і бізнесу, юрыдычным аспектам функцыянавання НКА, развіццю ўрбаністычных тэрыторый, гісторыі грамадзянская актыўнасці ў Беларусі і інш.

Каб узяць удзел у мерапрыемстве, неабходна запоўніць прыведзеную вышэй рэгістрацыйную анкету да 15 красавіка. Рэгістрацыйная анкета дае магчымасць патэнцыйным удзельнікам прапанаваць сваё мерапрыемства або прэзентацыю па тэме Форума ці паўдзельнічаць у выставе вырабаў, тавараў і літаратуры ў межах «Алеі ініцыятываў».

Звярніце ўвагу, што колькасць удзельнікаў i ўдзельніц абмежаваная. Арганізатары пакрываюць выдаткі на пражыванне і харчаванне. Знайдзіце аднадумцаў і натхненне ў Сакавіцкіх сустрэчах!

Вазьміце ўдзел у найбуйнейшым форуме актыўных людзей, грамадскіх арганізацый і ініцыятываў!
Больш за 250 удзельнікаў і ўдзельніц, не марнуй часу - рэгіструйся!
Рэгістрацыя абавязковая!
Мы на сувязі
sakavik.forum@eurasia.by

Фонд «Новая Еўразія»
+375 29 307 55 43
г. Мінск, вул. Ракаўская 12, офіс 308
http://eurasia.by/



Атрымлівайце апошнія навіны!
Пакіньце сваю пошту, і мы будзем інфармаваць вас пра ўсё самае важнае